Праект “БелЛіт: мабільны гід” працягваецца. Наступная лекцыя адбудзецца 21 сакавіка. У цэнтры ўвагі будзе «Беларуская літаратура: “вялікая” ці “малая”?» — якое месца яна займае ў сусветнай літаратуры, з дапамогай якіх крытэрыяў можна яго вызначыць, якой нашу літаратуру бачаць за мяжой і якой мы бачым яе самі?
Наведванне лекцый бясплатнае. Рэгістрацыя на сайце праекта gidbellit.by, тут знойдзеце і тэмы заняткаў. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4), пачатак у 19:00.
Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Пісьменнікі, выкладчыкі, медыйныя персоны знаёмяць слухачоў з творамі беларускіх аўтараў, затым разам абмяркоўваюць творы.
Акрамя таго, літаратурныя аматары маюць магчымасць падпісацца на email-рассылку з тэматычнымі матэрыяламі і прайсці цікавыя тэсты.
Першыя ўдзельнікі лекцый ужо атрымалі залікоўкі, дзе будуць адзначаны наведванні заняткаў. Напрыканцы праекта выдатнікі, якія праслухаюць усе лекцыі і пройдуць тэсты, атрымаюць “чырвоныя” дыпломы.