«БелЛіт: мабільны гід»: літаратурныя лекцыі наведалі больш за дзве сотні чалавек | Новости МТС
Назад

«БелЛіт: мабільны гід»: літаратурныя лекцыі наведалі больш за дзве сотні чалавек

Мы перагарнулі чарговую старонку праекта «БелЛіт: мабільны гід». Яшчэ адна лекцыя завяршылася напярэдадні ў Мінску. Занятак быў прысвечаны невядомым фактам беларускай літаратуры.

Пазбавіцца ад стэрэатыпаў і далучыцца да адной з найцікавейшых еўрапейскіх літаратур удзельнікі маглі разам з настаўніцай гімназіі, пісьменніцай, даследчыцай Ганнай Севярынец.

З лекцыі «Невядомая беларуская літаратура: пра што вам не казалі ў школе» слухачы даведаліся шмат незвычайнага пра творы і жыццё Максіма Багдановіча, Алеся Дудара, Уладзіслава Галубка, Лукаша Калюгі і іншых.

Серыя бясплатных лекцый праекта «БелЛіт: мабільны гід» ладзіцца з сакавіка пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Сваімі ведамі і поглядамі на беларускую літаратуру дзеляцца пісьменнікі, выкладчыкі, медыйныя персоны. Для слухачоў гэта магчымасць даведацца пра новыя цікавыя факты беларускай літаратуры і правесці час у кампаніі аднадумцаў.

Удзельнікі лекцый атрымліваюць залікоўкі, у якіх адзначаюцца наведванні заняткаў. Напрыканцы праекта «выдатнікі» атрымаюць «чырвоныя дыпломы».

Наведаць занятак бясплатна можа любы жадаючы. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце gidbellit.by. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4), лекцыі пачынаюцца а 19-й гадзіне.

Предыдущая

Следующая